Украіна распачала транзіт нафты ў Беларусь

Украінская кампанія «Укртранснафта» распачала транзіт нафты ў Беларусь. Азербайджанская нафта гатунку «Azeri Light» паступае на Мазырскі НПЗ. Сыравіна перапампоўваецца праз нафтаправод «Адэса-Броды».

Аказанне паслугаў па транспартаванні нафты ў Беларусь ажыццяўляецца ў адпаведнасці з пагадненнем паміж ААТ «Укртранснафта» і «BNK (UK) Limited» (Вялікая Брытанія), якая з’яўляецца даччыным прадпрыемствам ЗАТ «Беларуская нафтавая кампанія».

У межах кантракту паміж Украінай і Беларусь, «Укртранснафта» прыняла два нафтавыя танкеры з Азербайджанскай сыравінай. Выгрузка першага танкера завершылася 14 сакавіка, а другога – 17 сакавіка.

Самы лепшы момант «скіпнуць» ад Расеі? Што хаваецца за прапановай Саудаўскай Аравіі

Напрыканцы 2019 года Беларусь не змагла заключыць нафтавыя кантракты з асноўнымі расейскімі кампаніямі-пастаўнікамі. Праблемай стала тое, што раней кошт нафты для Беларусі разлічваўся па формуле «рынкавы кошт + прэмія пастаўшчыкам». Аднак з улікам рэалізацыі Расеяй чарговага этапу падатковага манеўру кошт расейскай нафты для Беларусі вырас (паводле ацэнак «Белнафтахіму», цяпер цана складае каля 83% ад сусветнай). У гэтых умовах Менск палічыў старую нафтавую формулу несправядлівай і плаціць прэмію адмовіўся.

У выніку ў студзені–лютым сёлета нафту ў Беларусь пастаўлялі толькі кампаніі Міхаіла Гуцэрыева, якога звязваюць сяброўскія адносіны з Аляксандрам Лукашэнкам. Апошнія два месяцы айчынныя НПЗ працуюць на мінімальнай загрузцы.

  • Уладзімір Пуцін пасля сустрэчы з кіраўніком Беларусі паабяцаў зняць абмежаванні доступу да нафтапроваду кампаніяў, якім будзе цікава працаваць з Беларуссю. Цяпер беларускія ўрад спадзяецца на інтарэс да супрацы з нашай краінай дробных і сярэдніх нафтавых фірмаў.
  • Дыверсіфікацыя паставак нафты – адная з самых прыярытэтных задач «Белнафтахіму» на 2020 год.

Кампаніі Гуцэрыева застаюцца адзінымі расейскімі пастаўляльнікамі нафты ў Беларусь

Hавiны