Пра гэта паведамляецца на сайце Еўрапейскай рады.
17 лютага 2020 года Еўразвяз працягнуў да 28 лютага 2021-га абмежавальныя меры ў дачыненні да грамадзянаў Беларусі, падазраваных у датычнасці да выкрадання і забойства апазіцыянераў.
«Рэспубліка Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Албанія, краіна працэсу стабілізацыі і асацыяцыі Боснія і Герцагавіны, краіны ЕАСГ (Еўрапейская зона свабоднага гандлю) Ліхтэнштэйн і Нарвегія, а таксама Украіна далучыліся да гэтага рашэння», – гаворыцца ў паведамленні.
Краіны, якія падтрымалі санкцыі гарантуюць, што іхная нацыянальная палітыка адпавядае такому рашэнню ЕЗ.
Санкцыі ў дачыненні да Віктара Шэймана, Дзмітрыя Паўлічэнкі, Уладзіміра Навумава і Юрыя Сівакова прадугледжваюць замарожванне актываў і забарону на ўезд у ЕЗ. Таксама эмбарга распаўсюджваецца на пастаўкі зброі і экспарт тэхнікі для ўнутраных рэпрэсіяў.
Згаданых асоб падазраюць у сувязі са знікненнем у 1999-2000 гадах экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, экс-старшыні ЦВК Віктара Ганчара, бізнесоўца Анатоля Красоўскага і аператара Дзмітрыя Завадскага.
КА belsat.eu