Уезд у цэнтр Менску стане платным. Пакуль для цяжкавікоў


Улады сталіцы збіраюцца ў якасці эксперыменту зрабіць платным уезд у цэнтр гораду. Такі адказ атрымалі грамадскія актывісты, якія звярнуліся ў Менскі гарвыканкам з адпаведным зваротам.

Пад петыцыяй з прапановай увесці плату за ўезд у зону ўнутры першага кальца на сайце Petitions.by падпісаліся 155 чалавек.

На іх думку, такі захад вызваліць цэнтр Менску ад затораў і дазволіць «адваяваць» дарогі для грамадскага транспарту, роварных дарожак і пашырэння тратуараў.

Hавiны
У Менску на тыдні даражэе праезд
2019.12.15 06:51

«Цэнтр гораду больш чым забяспечаны грамадскім транспартам і няма вялікай неабходнасці прывозіць сваё аўто ў перагружаны раён па асабістых мэтах», – гаворыцца ў петыцыі.

Ад платы прапануецца вызваліць мясцовых жыхароў і тых, хто едзе па пэўных вуліцах.

У адказе з ДУ «Сталічны транспарт і сувязь» паведамляецца, што падобны праект ужо прапрацоўваюць – пакуль для цяжкавікоў з дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны.

«У выпадку паспяховай рэалізацыі гэтага этапу будзе прынятае рашэнне аб мэтазгоднасці пераносу прынцыпу працы гэтай сістэмы на іншыя віды транспарту», – заявілі ў арганізацыі.

Аднак канкрэтныя тэрміны ды межы тэрыторыі, уезд на якую стане платным, не называюцца.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў