Уезд бязвізавых турыстаў у Беларусь вырас на 62 %


У Беларусь у межах бязвізавага рэжыму ў студзені–ліпені 2019 года прыехалі каля 174 тыс. чалавек. Гэта на 62 % больш, чым у аналагічным перыядзе мінулага года, паведаміў намеснік дырэктара Дэпартаменту па турызме Міністэрства спорту і турызму Віталь Грыцэвіч.

Hавiны
Стала вядома, колькі замежнікаў прыляцелі ў Беларусь па бязвізу
2019.06.18 16:20

У Мінспорту чакаюць, што росту колькасці турыстаў паспрыяе і аб’яднанне бязвізавых турыстычных зонаў Берасцейскай і Гарадзенскай вобласцяў, якое запрацуе праз тры месяцы, перадае БелТА.

Віталь Грыцэвіч таксама адзначыў, што аб’яднанне турыстычных зонаў паспрыяе і таму, што ў Беларусі іншаземец зможа праводзіць у сярэднім не 2,5 дня, а 3,5-4 дня.

Hавiны
Лукашэнка пашырыў тэрыторыю «бязвізу»
2019.08.07 19:39

Нагадаем, што з 10 лістапада бязвізавыя зоны ў Берасці і Горадні аб’ядноўваюцца ў адну бязвізавую тэрыторыю «Берасце – Горадня». У яе ўключаць яшчэ пяць раёнаў Гарадзенскай вобласці: Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Воранаўскі, Лідскі і Шчучынскі.

У бязвізавай зоне тэрмін знаходжання замежных турыстаў павялічваецца да 15 содняў (гэта датычыць грамадзянаў 73 дзяржаў). Акрамя таго, будзе забяспечана магчымасць уезду яшчэ праз два дадатковыя пункты пропуску на дзяржаўнай граніцы («Беняконі» і «Бераставіца»).

Цяпер замежнікі змогуць перамяшчацца па ўсёй тэрыторыі заходніх вобласцяў Беларусі, але толькі ў складзе арганізаваных турыстычных груп па маршрутах, што прадугледжваюць наведванне бязвізавай тэрыторыі «Берасце-Горадня».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў