10 траўня ўдзельнікі працэдуры па вылучэнню «адзінага» кандыдата ў прэзідэнты ад дэмакратычных сілаў паведамілі, што «паўнавартасны ўдзел» у выбарчай кампаніі ва ўмовах эпідэміі COVID-19 з’яўляецца немагчымым.
Удзельнікі праймерыз мяркуюць, што кіраўнік Беларусі аб’явіў выбары ў «разгар эпідэміі», каб выкарыстаць гэтую сітуацыю з мэтаю ўзурпацыі ўлады.
«Заяўляем, што абʼяўленне і правядзенне выбараў ва ўмовах разгару эпідэміі каронавіруса недапушчальна і злачынна. Відавочна, што прыняцце гэтага рашэння прадыктавана жаданнем выкарыстаць пандэмію як дадатковы інструмент далейшай узурпацыі ўлады і пазбаўлення беларусаў права выбіраць. Ужо сёння зразумела, што бяспечны для здароўя выбарцаў збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў немагчымы», – гаворыцца ў заяве.
Таксама ў заяве гаворыцца пра пачатак кампаніі «За Беларусь без дыктатуры!».
«Плануем выкарыстанне легальных інструментаў выбарчай кампаніі ў перыяд збору подпісаў для мабілізацыі, аб’яднання і падтрымкі грамадзянаў Беларусі, якія прагнуць пераменаў», – абяцаюць апазіцыйныя палітыкі.
Кандыдаты праймерыз Юрый Губарэвіч, Вольга Кавалькова, Мікалай Казлоў маюць намер сабраць ініцыятыўную групу, каб пачаць кампанію, асноўнай мэтай якой будуць: адстаўка Аляксандра Лукашэнкі і сумленныя выбары.
Нагадаем, што ў праймерыз бралі ўдзел:
ЮВ belsat.eu