У ЗША злодзей скраў твор Сальвадора Далі за 32 секунды


У Сан-Францыска на выставе злачынца скраў працу іспанскага мастака «Падпалены жыраф». Каляровы афорт каштуе 20 000 долараў. Пра гэта піша Бі-Бі-Сі.

Дзёрзкае злачынства зафіксавана вонкавымі камерамі назірання. Паліцэйскія распавядаюць, што малады чалавек спартовага выгляду зайшоў у галерэю, а роўна праз 32 секунды выйшаў з будынку з гравюрай памерам 50 на 60 сантыметраў.

«Гэта быў цэнтральны экспанат нашай адмысловай выставы Сальвадора Далі», – распавяла тэлекампаніі ABC7 дырэктар галерэі Анжэла Келет.

Прадугледжвалася, што твор прымацоўваецца да сцяны тросам. Але на месцы злачынства паліцыя яго не выявіла. Магчыма, што зламыснікі загадзя рыхтаваліся да крадзяжу.

Hавiны
Цела Сальвадора Далі эксгумавалі ў Іспаніі. Яго вусы не змянілі форму
2017.07.21 13:59

СК belsat.eu

Стужка навінаў