У ЗША спынілі праект пошуку іншапланецянаў SETI@home


Праект пошуку магчымых сігналаў пазаземных формаў розуму SETI@home спыніць працу 31 сакавіка.

Каардынатары праграмы з Каліфарнійскага ўніверсітэту ў Бэрклі патлумачылі рашэнне зніжэннем выніковасці і неабходнасцю правядзення аналізу атрыманых дадзеных, гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.

SETI (Search for Extra-Terrestrial Intelligence) – гэта некалькі праектаў па вылучэнню з дадзеных, якія збіраюцца астранамічнымі прыборамі, інфармацыі пра магчымую дзейнасць іншапланецянаў. Самым вядомым праектам быў SETI@home, у рамках якой усе ахвочыя маглі вылучыць вылічальныя магутнасці ўласных камп’ютараў для аналізу інфармацыі з радыётэлескопаў.

SETI@home паўстаў у Каліфарнійскім універсітэце ў Бэрклі (ЗША) у траўні 1999 года. Першапачаткова ён выкарыстоўваў інфраструктуру ўніверсітэцкай сеткі BOINC. Пазней далучыцца да працы дазволілі ўсім, што фактычна стварыла вылічальнік планетарнага маштабу з мільёнаў персанальных кампʼютараў па ўсёй Зямлі. У такім рэжыме праект існаваў амаль 20 гадоў.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў