У мястэчку Саўт-Рывер у штаце Нью-Джэрзі (ЗША) 19 ліпеня пачалася рэстаўрацыя помніку змагарам за вольную Беларусь. Пра гэта паведамляе ў «Facebook’у» актывіст беларускага руху ў ЗША Вадзім Васільеў.
19 ЛІПЕНЯ 2019 ГОДА штат NEW JERSEY,SOUTH RIVER. SAINT EUPHROSYNIA BELARUSIAN CHURCH. Пачалася рэстаўрацыя помніка БЕЛАРУСКІМ ЗМАГАРАМ. ЗА ВОЛЬНУЮ БЕЛАРУСЬ усталяваным ў 1974 годзе. ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ !!!!!
Opublikowany przez Vadzima Vasilyeu Piątek, 19 lipca 2019
Помнік быў усталяваны ў 1974 годзе. З таго моманту ён моцна састарэў, а бела-чырвона-белыя фарбы аблупіліся.
Беларусы з’явіліся ў Саўт-Рыверы яшчэ напрыканцы ХІХ стагоддзя. У 1950-я гады мястэчка стала адным з цэнтрам беларускай паваеннай эміграцыі. Тут існавалі беларускі праваслаўны прыход, царква, культурны цэнтр, шэраг грамадскіх і сацыяльных арганізацыяў, выдаваліся газеты і часопісы.
На мясцовых беларускіх могілках пахаваныя літаратары Юрка Віцьбіч, Янка Золак, Міхась Кавыль, Масей Сяднёў, мовазнаўца Янка Станкевіч, педагог Яўхім Кіпель, святары Станіслаў Коўш і Мікалай Лапіцкі, палітыкі Радаслаў Астроўскі, Нікандар Мядзейка ды іншыя.
МГ belsat.eu