У ЗША больш за мільён чалавек заразіліся каронавірусам


На дзень 29 красавіка ў свеце зарэгістраваныя 3 116 680 выпадкаў інфікавання каронавірусам. 217 068 пацыентаў з COVID-19 памерлі. Пра гэта сведчаць звесткі Універсітэту Джонза Гопкінза.

На першым месцы паводле колькасці інфікаваных – ЗША: у гэтай краіне колькасць заражаных перавысіла мільён чалавек (1 012 583 выпадкі захворвання). У ЗША таксама больш за ўсё ахвяраў пандэміі: амаль 60 тысяч. Такім чынам, ад каронавіруса памерлі больш амерыканцаў, чым за ўвесь час вайны ў В’етнаме (падчас той вайны забіты, памерлі ў палоне і зніклі без звестак каля 58 тысяч грамадзянаў ЗША).

Другое месца займае Іспанія (захварэлі 232 128 чалавекі,), трэцяе – Італія (201 505 інфікаваных), чацвертае – Францыя (169 053), пятае – Вялікая Брытанія (162 350), шостае – Нямеччына (159 912), сёмае – Турцыя (114 653), восьмае – Расея (93 558).

Сярод еўрапейскіх краінаў больш за ахвяраў каронавіруса ў Італіі – 27 359 чалавек. У Іспаніі памерлі 23 822 чалавекі, у Францыі – 23 660, у Вялікай Брытаніі – 21 678.

Агулам у свеце зарэгістравана 3 116 680 выпадкаў інфікавання каронавірусам. 217 068 пацыентаў з COVID-19 памерлі.

Hавiны
Плюс 919 інфікаваных за дзень. Мінздароўя апублікавала новыя дадзеныя па сітуацыі з каронавірусам
2020.04.28 11:51

У Беларусі на дзень 28 красавіка зарэгістраваныя 12 208 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі, 79 чалавек памерлі. Беларусь у колькасці інфікаваных абышла Катар, Румынію, ААЭ, Паўднёвую Карэю, Інданезію і Украіну.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў