У зоне АТА паранены беларускі добраахвотнік


«Грамадскі сектар Атраду “Пагоня”» паведаміў, што ва Украіне на тэрыторыі, дзе адбываюцца сутыкненні з прарасейскімі баевікамі, быў паранены беларус.

«25 сакавіка ў зоне АТА быў паранены беларускі добраахвотнік. Здарэнне адбылося калі беларус разам з украінскімі байцамі пераносіў параненага ўкраінскага добраахвотніка», – паведамляюць прадстаўнікі атраду «Пагоня».

Яны ўдакладняюць, што пагрозы жыццю беларуса няма.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў