У Жытоміры распачаўся Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны

Сёлета другі па ліку Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны распачаўся ў Жытоміры. У першы дзень мерапрыемства прадугледжана паседжанне кансультатыўнай рады дзелавой супрацы пры падтрыманні гандлёва-прамысловаў палатаў краінаў.

У пятніцу, 4 кастрычніка на Форуме сустрэнуцца Уладзімір Зяленскі з Аляксандрам Лукашэнкам. Падчас перамоваў кіраўнікі дзяржаваў абмяркуюць шырокі спектр актуальных пытанняў украінска-беларускай супрацы.

Лукашэнка паедзе да Зяленскага на Форум рэгіёнаў

Паведамляецца, што ў межах Форуму плануецца падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў па супрацы паміж рэгіёнамі Украіны і Беларусі.

Аналітыкі мяркуюць, што апроч эканамічных пытанняў, Зяленскі і Лукашэнка абмяркуюць пытанні абмену абвінавачаных у шпіянажы грамадзянаў Беларусі і Украіны.

Чаго Зяленскі чакае ад Лукашэнкі? Меркаванні ўкраінскіх экспертаў

СК belsat.eu

Hавiны