У жылым доме ў Драгічыне адбыўся выбух


У кватэры на другім паверсе пяціпавярховага дому ў Драгічыне, што на Берасцейшчыне, адбыўся выбух. Супрацоўнікі МНС эвакуявалі з дому 35 асобаў. Шпіталізавалі 4 чалавекі: двух мантажнікаў, а таксама жанчыну і дзіця 2005 года нараджэння, паведамляе МНС.

Фота: mchs.gov.by

А 16:49 у Драгічыне, што ў Берасцейскай вобласці, у шматпавярховым доме адбыўся выбух. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай здарэння стаў выбух газапаветранай сумесі без наступнага гарэння. Інцыдэнт адбыўся падчас правядзення работ па мантажы нацяжной столі.

Супрацоўнікі МНС эвакуявалі з дому 35 асобаў. Шпіталізавалі 4 чалавекі: двух мантажнікаў, а таксама жанчыну і дзіця 2005 года нараджэння. Прынята рашэнне, што жыхары кватэраў першага і другога паверхаў дому будуць часова пераселеныя. 10 чалавек часова будуць пражываць у сваякоў, 4 чалавекі будуць размешчаны ў інтэрнаце.

Фота: mchs.gov.by

У выніку інцыдэнту пашкоджаныя шэсць кватэраў: выбітыя чатыры вокны, дзве лоджыі, уваходныя і міжпакаёвыя дзверы, пашкоджаныя дзверы тамбура на першым паверсе.

Разглядаецца версія парушэнні правілаў эксплуатацыі газабалоннага абсталявання.

Следчы камітэт распачаў правяранне па гэтым факце.

Hавiны
У Белгародскай вобласці Расеі абрынулася сцяна шматкватэрнага дому
2019.12.04 07:00

СК belsat.eu

Стужка навінаў