У Жлобіне за ўдзел у акцыі пратэсту аштрафавалі актывістку

Суд Жлобінскага раёну 27 прызнаў грамадзянскую актывістку Ліяну Шубу вінаватай у «актыўным удзеле ў несанкцыянаваным мітынгу супраць улады», піша радыё «Свабода».

Ліяна Шуба 7 траўня брала ўдзел у акцыі падтрымання блогера Сяргея Ціханоўскага на плошчы Леніна ў Гомлі. Пасля акцыі 20 чалавек затрымалі. Некаторыя актывісты былі арыштаваныя, але большасць адпусцілі, пазней на іх склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу.

АМАП затрымаў людзей на мітынгу ў падтрыманне Ціханоўскага

27 траўня суд Жлобінскага раёну вырас рашэнне па справе Ліяны Шубы. Яе аштрафавалі на 270 рублёў.

Актывістка не прызнала сваёй віны, назваўшы суд парушэннем ейных канстытуцыйных правоў на свабоду выказвання і мірных сходаў. Яна падкрэсліла, што ейныя дзеянні не неслі пагрозы ўраду ці іншым грамадзянам.

МГ belsat.eu

Hавiны