У Жабінцы аднагадовае дзяўчо выпала з чацвёртага паверху


Дзіця шпіталізавалі ва ўстанове аховы здароўя. Стан дзяўчынкі ацэньваецца як цяжкі, паведамілі ў Следчым камітэце Беларусі.

Інцыдэнт здарыўся 27 чэрвеня каля 8.30 у кватэры на чацвёртым паверсе. Аднагадовая дзяўчынка знаходзілася ўдома з маці і шасцігадовым братам.

Яна гуляла ў пакоі, дзе было адчыненае акно. Маці і брат у гэты час былі ў іншым пакоі.

Hавiны
Сезон адкрытых вокнаў: як засцерагчы дзіця ад падзення?
2020.06.23 11:00

Дзяўчынка залезла на канапу, а адтуль на падаконнік, але не ўтрымалася і выпала з акна. Яна ўпала на дах прыбудовы.

Па гэтым факце праводзіцца праверка.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў