У японскай прэфектуры Ніігата ва ўзросце 112 гадоў памёр Тытэцу Ватанабэ. 7 лютага жыхар Японіі быў афіцыйна прызнаны найстарэйшым (з тых, хто жыве) мужчынам на Зямлі, паведамляецца ў twitter Кнігі рэкордаў Гінэса.
Тытэцу Ватанабэ 7 лютага 2020 году споўнілася 112 гадоў і 344 дні. Яму ўручылі афіцыйны сертыфікат рэкордаў Гінэса ў доме састарэлых у Ніігата, дзе ён на той момант пражываў.
Тытэцу нарадзіўся 5 сакавіка 1907 года. Памёр Ватэнабэ 25 лютага 2020 году.
#EsOficial I ?? Lamentamos profundamente el fallecimiento del japonés Chitetsu Watanabe, el hombre vivo más longevo del mundo. Conoce más sobre su historia acá:https://t.co/serxLxVdAB
— GuinnessWorldRecords (@gwr_es) February 24, 2020
Тытэцу Ватанабэ на чатыры гады маладзейшы за доўгажыхара-рэкардсмена Джыраэмана Кімуры (Японія), які нарадзіўся 19 красавіка 1897 года і памёр ва ўзросце 116 гадоў і 54 дні 12 чэрвеня 2013 года.
У інтэрв’ю мясцовай газеце ў студзені 2019 года Тытэцу заявіў, што сакрэт яго доўгажыхарства заключаецца ў тым, каб «не быць злым і заўсёды з усмешкай на твары».
СК belsat.eu