У Якуціі шукаюць забойцаў мядзведзя, якія раз'ехалі яго і дабілі ломам (відэа 18+)


Рэгіянальнае ўпраўлення Следчага камітэту Расеі ўзбудзіла крымінальную справу супраць жывадзёраў, якія расціснулі бурага мядзведзя. Удзельнікам расправы пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі за жорсткае абыходжанне з жывёлінай.

На кадрах знятых на мабільны тэлефон бачна, як кіроўца на «Урале» з воклічамі «Расціскай яго, расціскай!» некалькі разоў пераязджае мядзведзя, які хаваецца ў снезе. Потым другі грузавік прыціскае дзікага звера да зямлі і блакуе яго пад коламі. Жывёліна спрабуе выбрацца, але невядомыя дабіваюць яго жалезным ломам па галаве.

Цяпер МУС высвятляе асобы мужчынаў, а таксама абставіны здарэння.

«Цяпер вядома, што на відэа жыхары рэгіёну», – цытата з паведамлення.

Раней меркавалася, што гэта вахтавікі.

Сярод каментароў пад жорсткім відэа, ёсць заўвагі пра тое, што буры мядзведзь не ў спячцы можа быць небяспечны для людзей.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў