У выніку васьмі выбухаў у Шры-Ланцы загінула больш за 200 асобаў


У выніку выбухаў у Шры-Ланцы загінулі больш за 200 асобаў. Паводле міністра абароны краіны, большасць нападаў ажыццявілі смяротнікі. Паліцыя затрымала сем асобаў, якіх падазраюць у арганізацыі нападаў, паведамляе карэспандэнт ВВС.

Афіцыйны прадстаўнік паліцыі Шры-Ланкі паведаміў, што паводле апошніх звестак, загінулі 207 асобаў, і больш за 400 былі параненыя. Вядома пра дзевяць загінулых замежнікаў – гэта грамадзяне ЗША, Вялікай Брытаніі, Нідэрландаў і Партугаліі. Кітайскія СМІ таксама паведамлялі пра загінулага грамадзяніна КНР. Падчас аперацыі па затрыманні падазраваных у Калёмба былі забітыя трое паліцэйскіх.

Урад краіны абвесціў аб увядзенні каменданцкай гадзіны – пакуль што бестэрмінова, «да наступнага паведамлення». Таксама прынята рашэнне закрыць доступ да ўсіх буйных сацсетак і інтэрнэт-мэсэнджараў.

«Урад вырашыў заблакаваць усе платформы сацсетак, каб не дапусціць распаўсюджвання няслушнай і няправільнай інфармацыі. Гэта толькі часовая мера», – заявіў прэс-сакратар прэзідэнта краіны Удая Сеневіратне.

Hавiны
Тэрарыстычная атака ў Шры-Ланцы працягваецца: прагрымелі яшчэ два выбухі
2019.04.21 12:45

СК belsat.eu

Стужка навінаў