У выніку цунамі ў Інданезіі загінулі каля 50 асобаў і сотні зніклых


На берагавой лініі інданезійскага гораду Палу на востраве Сулавесі ў суботу знайшлі шмат целаў. Колькасць загінулых – 48, сотні – зніклыя без вестак.

Такія лічбы ахвяраў землятрусу і цунамі.

Трохметровыя хвалі, якія выклікаў землятрус сілай 7,5 балаў, накрылі бераг. Акурат у той момант там знаходзіліся сотні чалавек, якія рыхтаваліся да свята дня гораду Палу, якое мелася пачацца ў пятніцу ўвечары.

Цунамі абрушылася на Палу неўзабаве пасля таго, як улады адмянілі папярэджанне аб небяспецы. У сваю чаргу ўлады сцвярджаюць, што хвалі прыйшлі да берагу ў момант дзеяння папярэджання.

Паводле Агенцтва па перадухіленні стыхійных бедстваў у Інданезіі (BNPB), Палу атрымліваў шкоду ад цунамі ў 1927 і 1968 гадах.

НМ, belsat.eu, паводле Reuters, Antara Foto/Rolex Malaha/ Forum

Стужка навінаў