У выніку страляніны на вайсковай базе ЗША забітыя два чалавекі

Вайсковец ВМС ЗША на верфі вайсковай базы Пэрл-Гарбар учыніў страляніну. У выніку загінулі два чалавекі, яшчэ адзін атрымаў раненні, паведамляе Reuters.

Вайсковец, які распачаў страляць па салдатах, служыў на падводнай лодцы. Яго імя не называецца. Пасля страляніны ён скончыў жыццё самагубствам.

Злачынца забіў двух цывільных, якія працавалі на верфі паводле кантракту з міністэрствам абароны ЗША. Трэці пацярпелы, таксама кантрактнік, цяпер у шпіталі, яго стан ацэньваецца як стабільны.

Матывы зламысніка невядомыя.

Страляніна ў Тэхасе: загінулі 5 чалавек

СК belsat.eu

Hавiны