У выніку пажару ў псіхіятрычным шпіталі ў Адэсе загінулі не менш за шэсць чалавек. Пра гэта паведамляе Дзяржслужба Украіны па надзвычайных сітуацыях. Паводле яе інфармацыі, з палаючага будынку ўдалося выратаваць 15 чалавек, чацвёра з якіх памерлі на месцы. Шэсць асобаў шпіталізавалі ў цяжкім стане, пазней двое з іх памерлі, піша DW.com.
Пажар успыхнуў на даху ў 21.44 мясцовага часу 10 чэрвеня. Плошча ўзгарання склала 500 квадратных метраў. На месцы здарэння працавалі некалькі дзясяткаў супрацоўнікаў экстранных службаў.
Шэраг украінскіх СМІ са спасылкай на відавочцаў паведамлялі, што з-за моцнай спёкі агонь перакінуўся на дрэвы, якія растуць каля медычнай установы. Да 23.19 пажар удалося ліквідаваць.
СК belsat.eu