У выніку лабавога сутыкнення на трасе М-5 загінулі дакументалісты


У выніку дарожна-транспартнага здарэння, якое адбылося 14 траўня вечарам, загінулі 33-гадовы кіроўца і 26-гадовы пасажыр «Citroen», а таксама 20-гадовы жыхар Гомлю, які кіраваў аўтамабілем «Rover», паведамляе Следчы камітэт.

Аварыя адбылася ў выніку выезду кіроўцы аўтамабіля «Rover» на сустрэчную паласу руху на 43 км трасы М-5. Яго аўта сутыкнуўся з аўтамабілем «Citroen». У выніку загінулі пасажыры «Citroen» і кіроўца «Rover».

Вядома, што загінулыя пасажыры «Citroen», 33-гадовы і 26-гадовы М. і В. – дакументалісты, якія 14 траўня працавалі ў Гомлі. Яны здымалі працу валанцёраў у шпіталях. Яшчэ адна пасажырка «Citroen» – у рэанімацыі. У яе ўчора быў дзень нараджэння.

Следчыя завялі крымінальную справу паводле ч.3 арт.317 Крымінальнага кодэксу (парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць трох асобаў).

СК belsat.eu

Стужка навінаў