У Вярхоўную Раду праходзяць 5 партый


Цэнтральная выбарчая камісія Украіны падлічыла 93.10% пратаколаў на пазачарговых выбарах у Вярхоўную Раду.

  • Лідаруе партыя Уладзіміра Зяленскага «Слуга народа» – 43,13%.
  • На другім месцы – «Апазыцыйная платформа «За жыццё!» Віктара Медведчука (13,05%);
  • На трэцім – «Бацькаўшчына» Юліі Цімашэнкі (8,18%);
  • На чацвертым – «Еўрапейская салідарнасьць» Пятра Парашэнкі (8,13%);
  • На пятым – партыя музыкі Святаслава Вакарчука «Голас» (5,86%).
Hавiны
Палітолаг: «Зяленскі страціць папулярнасць, калі пойдзе на «дагаварнякі» са старымі элітамі»
2019.07.22 16:32

«Слуга народа» агулам атрымлівае 253 месцы ў Вярхоўнае Радзе і можа самастойна стварыць урадавую кааліцыю. Партыя «Апазыцыйная плятформа «За жыцьцё!» атрымлівае 44 месцы, «Бацькаўшчына» – 25 месцаў, «Эўрапейская салідарнасьць» – 24 месцы, «Голас» – 20 месцаў. Яшчэ 10 месцаў атрымліваюць іншыя партыі і 48 – самавылучэнцы, паведамляе «Українська правда».

21 ліпеня ва Украіне прайшлі датэрміновыя парламенцкія выбары. На пасады народных дэпутатаў прэтэндавалі амаль 6 тысяч кандыдатаў. Яўка склала 49,84%. Паводле ЦВК, гэта самая нізкая актыўнасць выбарцаў на парламенцкіх выбарах ва Украіне.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў