У Віцебску дзіця выпала з вакна трэцяга паверху


Чатырохгадовы хлопчык застаўся жывы. Паводле Следчага камітэту, ягонаму жыццю нічога не пагражае.

Хлопчык застаецца ў шпіталі пад наглядам лекараў.

Пакой, дзе жыве хлопчык. Фота Следчы камітэт

 

У Віцебску дзіця выпала з вакна трэцяга паверху. Фота Следчы камітэт

Падчас здарэння ў кватэры быў сужыцель маці. Мужчына быў моцна п’яны. Экспертыза выявіла ў ягонай крыві больш за 2,2 праміле алкаголю.

Са жніўня сямʼя стаіць на ўліку як сацыяльна небяспечная. Усяго жанчына выхоўвае траіх няпоўнагадовых дзяцей. Ідзе правяранне.

Hавiны
Сезон адкрытых вокнаў: як засцерагчы дзіця ад падзення?
2020.06.23 11:00

ДР belsat.eu

Стужка навінаў