У Віцебску аштрафавалі двух удзельнікаў пратэстаў супраць інтэграцыі


Суд Чыгуначнага раёну Віцебску 16 студзеня пакараў двух удзельнікаў пікету ў абарону незалежнасці, які адбыўся ў Віцебску 29 снежня 2019 году. Пра гэта паведамляе vitebskspring.org.

Наталля Трошчанка аштрафаваная на 24 базавыя велічыні (648 рублёў), Юры Мазкоў – на 22 базавыя (594 рублі). Днём раней суд аштрафаваў на 25 базавых велічыняў Алега Паўлава (675 рублёў). Актывістаў прызналі вінаватымі ў парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (арт. 23.34 КаАП).

На акцыя былі як нацыянальныя, гэтак і дзяржаўныя сцягі. Фота Віктара Старавойтава belsat.eu

Цікава, што Мазкоў падчас акцыі трымаў у руках дзяржаўны чырвона-зялёны сцяг, але гэта не пазбавіла яго ад пакарання.

Hавiны
Стала вядома, колькі дзяржава зарабіла на пераследзе актывістаў у 2019 годзе
2020.01.16 15:19

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў