У Віцебску ад каронавіруса памерла 41-гадовая медсястра


Як паведамляе TUT.by, у Віцебску памерла 41-гадовая медсястра абласной клінічнай лякарні Надзея Ф. У яе была пнеўманія і каронавірус.

Надзея Ф. працавала медсястрой у аддзяленні мікрахірургіі вока абласной клінічнай лякарні, ёй быў 41 год. Паводле калегаў жанчыны, Надзея захварэла яшчэ ў сакавіку, паўтары тыдня знаходзілася на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх. У яе двойчы бралі аналізы на каронавірус і вынік быў станоўчы.

Медсястра памерла 16 красавіка ў рэанімацыі лякарні хуткай медычнай дапамогі.

Hавiны
Лукашэнка: ад каронавіруса ў Беларусі не памёр ні адзін чалавек
2020.04.13 14:32

Гэта як мінімум трэці беларускі медык, які памёр ад каронавіруса. У Віцебску 3 красавіка памерла 47-гадовая медсястра Святлана К. У Барысаве 8 красавіка сышоў з жыцця 50-гадовы фельчар «хуткай дапамогі» Васіль Л.

Паводле Міністэрства аховы здароўя, на 16 красавіка ў краіне 419 медыкаў былі інфікаваныя COVID-19.

Hавiны
У Менску заразіліся каронавірусам 90 працаўнікоў «хуткай дапамогі». Відэа
2020.04.17 13:50

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў