У Вільні ёсць прапановы Менску адносна нафты і газу


Міністр замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус. Фота ru.delfi.lt

Літва можа прапанаваць Беларусі альтэрнатыву імпарту нафты і газу з Расеі. Пра гэта заявіў літоўскі міністр замежных справаў Лінас Лінкявічус, піша BNS.

Такую заяву кіраўнік МЗС Літвы зрабіў неўзабаве пасля таго, як было пацверджана, што Беларусь будзе імпартаваць нафту з Нарвегіі праз Клайпедскі порт і з дапамогай Літоўскія чыгункі.

Паводле Лінкявічуса, ён планаваў абмеркаваць пытанні энергазабеспячэння падчас запланаванага візіту ў Мінск у пачатку лютага.

Таксама, адзначыў міністр, можна было б разгледзець і газавыя праблемы.

Hавiны
Беларусь пачала імпарт нафты з Нарвегіі
2020.01.20 21:31

Нагадаем, што Беларуская нафтавая кампанія (БНК) купіла партыю нарвежскай нафты Johan Sverdrup з пастаўкай у літоўскі порт Клайпеда. Нафту на Наваполацкі НПЗ даставяць чыгуначным транспартам.

Пастаўка нафты з Клайпеды ў напрамку Наваполацкага НПЗ можа абысціся Менску значна даражэй за імпарт па нафтаправодах – перавалка і транспарціроўка да завода па чыгунцы будуць каштаваць звыш $ 20 за тону.

Hавiны
Чацвёртая нафтавая. Як, калі і навошта Лукашэнка ваюе з Расеяй
2020.01.15 08:12
  • З 1 студзеня Расея спыніла пастаўкі нафты, пасля чаго Беларусь адмовілася ад экспарту нафтапрадуктаў, каб забяспечыць унутраныя патрэбы. У канцэрне «Белнафтахім» сцвярджалі, што запасаў хопіць прыкладна на 20 дзён.
  • Аляксандр Лукашэнка даручыўвывучыць магчымасць паставак нафты з іншых краін. 14 студзеня віцэ-прэм’ер Беларусі Дзмітрый Круты паведаміў, што Беларуская нафтавая кампанія (БНК) разаслала камерцыйныя прапановы па набыцці нафты ў Польшчу, краіны Балтыі, Украіну, Азербайджан і Казахстан.
  • З расейскіх кампаній пастаўляць нафту ў Беларусь без прэміі для сябе пагадзіласятолькі «Сафмар», якая належыць Міхаілу Гуцэрыеву – сябру Лукашэнкі. Пакуль гаворка ідзе ўсяго пра 30 тысяч тонаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў