У Відзах пазбавіліся ад гербу Расейскай імперыі

З памятнага знаку, усталяванага ў мястэчку Відзы Браслаўскага раёну ў гонар заснавання ў 1803 годзе Відзаўскай павятовай вучэльні, знялі выяву гербу Расейскай імперыі і ўсе надпісы пра тое, што вучэльню заснавалі на ўказ цара Аляксандра І.

Фотаздымак памятнага знаку з выявай расейскага гербу на пачатку жніўня змясціў у «Facebook’у» журналіст Зміцер Казакевіч. Пасля гэтага быў арганізаваны збор подпісаў за дэмантаж у Відзах каменя.

Прыехаў на радзіму – і на табе: камень. Мала было кавярні "Традиция 1803", дык яшчэ камень упёрлі, дзьвюхгаловую…

Opublikowany przez Zmiciera Kazakievič Poniedziałek, 5 sierpnia 2019

Міністэрства культуры, выявіўшы «шэраг гістарычных супярэчнасцяў у надпісе на памятным знаку», запатрабавала ад Браслаўскага райвыканкаму і Віцебскага аблвыканкаму «прыняць меры па факце ўсталявання памятнага знаку з парушэннем дзейнага заканадаўства».

Атрымаў адказ з Міністэрства культуры на петыцыю з просьбай дэмантаваць памятны камень з гербом Расійскай імперыі,…

Opublikowany przez Zmiciera Kazakievič Piątek, 6 września 2019

У выніку ўсе надпісы і выявы са знаку прыбралі, паведамляе радыё «Свабода».

Аднак Міхаіл Смірноў, дырэктар Відзаўскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжу, за грошы якога і быў усталяваны знак, лічыць, што выяўленыя гісторыкамі супярэчнасці «не вартыя выедзенага яйка». Але, заявіў ён, як «няўгодна людзям, то радзі бога».

Як пахарашэла Смаргонь без Леніна. ФОТАФАКТ

МГ belsat.eu

Hавiны