«У вас яшчэ ёсць шанец застацца людзьмі». Вольга Севярынец звярнулася да сілавікоў


Вольга Севярынец – жонка апазіцыйнага палітыка Паўла Севярынца – звярнулася да сілавікоў з заклікам не выконваць злачынныя загады і далучацца да тых, хто цяпер выходзіць пратэставаць на вуліцы.

Свой відэазварот яна апублікавала ў Фэйсбуку.

Я, жонка Паўла Севярынца, якога ўжо 18 сутак ні за што трымаюць у нечалавечых умовах у карцары на Акрэсціна, звяртаюся да супрацоўнікаў міліцыі, судоў, ізалятараў і міністэрстваў. Я ўсё яшчэ веру, што сярод вас таксама ёсць сумленныя людзі. Я бачу, як вы апускаеце вочы на незаконных судах, як у вас дрыжаць рукі, калі прыходзіш да вас са скаргай, я бачу на вашых руках заручальныя пярсцёнкі, значыць дома вас таксама чакае сям’я, і я ўпэўнена, што для сваіх жонак і дзяцей вы б хацелі быць прыкладам. Я хачу сказаць: дзе б вы ні працавалі, спосаб застацца чалавекам ёсць заўсёды. Можна занесці асуджанаму ў карцар бутэльку вады, не выганяць родных з залі суда, не адпраўляць сфабрыкаваную справу на дапрацоўку, адвярнуцца, прамаўчаць, захварэць, звольніцца. Вы — частка страшнай сістэмы і, у тым ліку дзякуючы вам, яна спраўна працуе. Улада робіць беззаконне: саджае невінаватых на суткі, катуе іх па карцарах, раздае несправядлівыя прысуды, хапае людзей на вуліцы, ні за што выпісвае штрафы. І гэтае безаконне робіцца вашымі рукамі. Скажыце, вам гэта трэба? Гэта трэба вашым сем’ям? Гэта трэба вашым дзецям? Нягодны ўчынак нельга апраўдаць загадам. Ілжэсведчанне, хлусня, збіццё і катаванне беззабаронных – учынкі, нявартыя ні сапраўдных мужчын, ні жанчын. Вы цудоўна ведаеце, што людзі, якія зараз выходзяць на вуліцы, ні жулікі і ні бандыты, мы адукаваныя сумленныя людзі, у якіх забралі права выбіраць. І мы не хочам больш баяцца, што за наша меркаванне ў нас забяруць дзяцей, мы не хочам чакаць месяцамі сваіх мужоў з сутак, мы не хочам адусюль цярпець недагаворкі і здзекі. Мы хочам траціць свае сілы на іншае. Не бойцеся! У вас яшчэ ёсць шанец застацца людзьмі. Проста станьце з намі ў адзін шэраг, будзьце ўпэўненыя – людзі вас не пакінуць. І не думайце, што ад вас нічога не залежыць, зараз час, калі ад кожнага беларуса залежыць усё.

Opublikowany przez Вольга Севярынец Piątek, 26 czerwca 2020

«Я, жонка Паўла Севярынца, якога ўжо 18 сутак ні за што трымаюць у нечалавечых умовах у карцары на Акрэсціна, звяртаюся да супрацоўнікаў міліцыі, судоў, ізалятараў і міністэрстваў. Я ўсё яшчэ веру, што сярод вас таксама ёсць сумленныя людзі. Я бачу, як вы апускаеце вочы на незаконных судах, як у вас дрыжаць рукі, калі прыходзіш да вас са скаргай, я бачу на вашых руках заручальныя пярсцёнкі, значыць дома вас таксама чакае сям’я, і я ўпэўнена, што для сваіх жонак і дзяцей вы б хацелі быць прыкладам. Я хачу сказаць: дзе б вы ні працавалі, спосаб застацца чалавекам ёсць заўсёды. Можна занесці асуджанаму ў карцар бутэльку вады, не выганяць родных з залі суда, не адпраўляць сфабрыкаваную справу на дапрацоўку, адвярнуцца, прамаўчаць, захварэць, звольніцца», – кажа яна.

Вольга Севярынец канстатуе, што ўлада «робіць беззаконне»: саджае невінаватых на суткі, катуе іх па карцарах, раздае несправядлівыя прысуды і г.д.

«І гэтае безаконне робіцца вашымі рукамі. Скажыце, вам гэта трэба? Гэта трэба вашым сем’ям? Гэта трэба вашым дзецям? Нягодны ўчынак нельга апраўдаць загадам. Ілжэсведчанне, хлусня, збіццё і катаванне беззабаронных – учынкі, нявартыя ні сапраўдных мужчын, ні жанчын. Вы цудоўна ведаеце, што людзі, якія зараз выходзяць на вуліцы, не жулікі і не бандыты, мы адукаваныя сумленныя людзі, у якіх забралі права выбіраць. І мы не хочам больш баяцца, што за наша меркаванне ў нас забяруць дзяцей, мы не хочам чакаць месяцамі сваіх мужоў з сутак, мы не хочам адусюль цярпець недагаворкі і здзекі. Мы хочам траціць свае сілы на іншае», – адзначае жонка палітыка.

Вольга Севярынец заклікае сілавікоў і суддзяў не баяцца:

«У вас яшчэ ёсць шанец застацца людзьмі. Проста станьце з намі ў адзін шэраг, будзьце ўпэўненыя – людзі вас не пакінуць. І не думайце, што ад вас нічога не залежыць, зараз час, калі ад кожнага беларуса залежыць усё».

  • У чэрвені пакараныя адміністратыўным арыштам актывісты сталі заяўляць пра катаванні ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. У зняволеных адбіраюць матрацы і асабістыя рэчы, кідаюць у карцары, забараняюць ляжаць, на падлогу камеры штодня выліваюць вядро з хлёркаю.
  • Павел Севярынец знаходзіцца за кратамі з 7 чэрвеня. З гэтага часу яму ўжо некалькі разоў дадавалі новыя адміністратыўныя арышты. Падчас суду 18 чэрвеня ён распавёў, што на наступны дзень пасля затрымання яго кінулі ў карцар: ляжаць можна толькі з 22 да 6 гадзін, пакой 2 на 3 метра, вельмі холадна. «Забралі зубную пасту і шчотку. Тут няма вады наагул, яна адключаная. [Таму] мне давялося рэзаць вены, пратэстуючы. Ніколі такога не было на «сутках», – заявіў ён. У знак пратэсту супраць катаванняў Севярынец парэзаў сабе руку.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў