У Валожынскім раёне судзілі пенсіянера, які прадаў стрэльбу, каб купіць труну


Суд Валожынскага раёну разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да 82-гадовага ўраджэнца вёскі Пагарэлка, які абвінавачваўся паводле ч.2 ст.295-1 Крымінальнага кодэксу ў незаконных дзеяннях у дачыненні да паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі.

Нагадаем, што пенсіянер прадаў сваю зарэгістраванаю гладкаствольную стрэльбу ІЖ-58 16 калібру, а на атрыманыя грошы набыў сабе чаравікі і труну.

Hавiны
Тры месяцы турмы за няправільнае адсяканне галоваў карпам. Польскі суд пакараў гандляра рыбаю
2019.03.12 10:20

Як паведамілі ў Вярхоўным судзе, мужчына вызвалены ад крымінальнай адказнасці ў выніку страты асобай грамадскай небяспекі вызвалены. Вытворчасць па крымінальнай справе спыненая. Мера стрымання да яго ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах адменена, а арышт маёмасці зняты.

Разам з тым пастанова суда яшчэ не ўступіла ў законную моц. Яна можа быць абскарджаная і апратэставаная ў Менскім абласным судзе.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў