У вадасховішчы Дразды патануў 18-гадовы іншаземец


Увечары 28 жніўня ў МНС патэлефанаваў мужчына і распавёў, што ў Драздах каля дамбы нырнуў хлопец і больш не выплыў. Праз гадзіну знайшлі ягонае цела, паведамляе Менскае гарадское ўпраўленне Міністэрства надзвычайных сітуацыяў.
На месцы здарэння быў відавочца. Ён распавёў, што хлопец скокнуў у ваду ля дамбы і не выплыў. Маладзёна шукалі пад вадой і знайшлі ягонае цела на глыбіні 4 метраў у пяці метрах ад берага.

Загінулы быў замежным студэнтам, яму было 18 гадоў. Адкуль паходзіў хлопец, не паведамляецца.

МНС нагадвае, што ныранне з дамбы на вадасховішчы катэгарычна забаронена.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў