У Тунісе на прэзідэнцкіх выбарах перамагае беспартыйны Каіс Саід


Згодна папярэдніх звестак на прэзідэнцкіх выбарах у Тунісе перамогу атрымлівае прафесар права Каіс Саід. Палітыка падтрымалі і ісламісты, і левыя, паведамляе DW.com.

Па выніках другога тура за Саіда аддалі галасы больш за 70 % выбарнікаў.

«Мы павінны абнавіць давер паміж народам і ўрадам», – заявіў Каіс Саід.

Яго супернік – медыямагнат Набіль Каруі не жадае прызнаць паражэнні і заявіў, што мае намер абскардзіць вынікі галасавання, паколькі яго нібыта пазбавілі права на справядлівую выбарчую кампанію.

Справа ў тым, што Каруі падчас першага туру галасавання апынуўся за кратамі. Бізнесоўцу арыштавалі паводле падазрэнняў ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і адмыванне грошай. За некалькі дзён да галасавання яго вызвалілі. Але прысуд яшчэ не вынеслі.

Афіцыйныя вынікі другога тура прэзідэнцкіх выбараў у Тунісе будуць агучаныя 14 кастрычніка.

Аб’ектыў
Прэзідэнцкія выбары 2020. Хто збіраецца ў прэзідэнты?
2019.08.06 21:29

СК belsat.eu

Стужка навінаў