У цыганскім пасёлку Магілёва сёння хаваюць жанчыну, якая памерла пасля жорсткага рэйду АМАПу


У магілёўскім пасёлку Грабянёва памерла 67-гадовая мясцовыя цыганка Лідзія Юрчанка – праз тры дні пасля ўварвання ў яе хату ўзброеных амапаўцаў. Сваякі настойваюць, што нябожчыца не здолела перажыць стрэсу, піша «Радые Свабода».

Фота: Вольга Васільева / «Белсат»
Фота: Вольга Васільева / «Белсат»

Жанчына хварэла на анкалогію, непасрэднай прычынай смерці стала адарванне тромбу. Сваякі, спасылаючыся на лекараў хуткай дапамогі, сцвярджаюць, што тромб адарваўся праз стрэс. Позна ўвечары 16 траўня ў хату Лідзіі Юрчанкі ўварваліся амапаўцы, і яна, як магла, бараніла сваіх непаўналетніх чатырох унукаў. Дзяцей і гаспадыню паклалі тварам уніз на падлогу. У той момант у доме не было мужчын.

Фота: Вольга Васільева / «Белсат»

«Бабця прасіла, каб не палохалі дзяцей, – расказвае РС пра перажытае чатырнаццацігадовая ўнучка нябожчыцы. – На гэта адзін з амапаўцаў адказаў: «Сука, закрой рот, или я тебя порву на куски». Калі мой брат папрасіў бабцю супакоіцца, каб з ёю не зрабілі нечага кепскага, то на яго амапавец накіраваў зброю і загадаў: «Закрой рот».

Фота: Вольга Васільева / «Белсат»

Паводле дзяўчыны, яе сястра пачала задыхацца, але амапаўцы не давалі выклікаць хуткую дапамогу. Усе ў хаце плакалі. У падворку міліцыянты «ўсё перавярнулі і дзе былі замкі пазрывалі іх». Паводле дарослых, амапаўцы ў пасёлак прыехалі на некалькіх БТР.

«Гналі, як быдла».Ромы з Магілёва распавялі пра міліцэйскае бяспраўе.

Opublikowany przez Белсат TV Wtorek, 21 maja 2019

Наступныя два дні жанчына скардзілася на болі ў сэрцы. Прычынай смерці стала адарванне тромба. Пахаваюць яе 22 траўня на грабянёўскіх могілках.

Фота: Вольга Васільева / «Белсат»
Фота: Вольга Васільева / «Белсат»
Фота: Вольга Васільева / «Белсат»
Фота: Вольга Васільева / «Белсат»
  • Нагадаем, пасля смерці 16 траўня лейтэнанта ДАІ Яўгена Патаповіча ў Магілёве міліцыя зладзіла зачыстку ромскіх сем’яў у пасёлку Чапаеўка. Паводле мясцовых, амапаўцы ўварваліся ў некалькі дамоў, ужывалі фізічную сілу і затрымалі дзясяткі мужчынаў. Цыгане апынуліся пад ударам, бо спачатку меркавалася, што да смерці Патаповіча могуць быць датычныя ромы. Вядома, што перад знікненнем міліцыянт даслаў калегам паведамленне ў вайбэры: «Тэрмінова. Чорная «Волга». Тры цыганы. Рэгістрацыйны знак расейскі».
  • 20 траўня прадстаўнікі Следчага камітэту і Міністэрства ўнутраных справаў правялі брыфінг, на якім заявілі пра тое, што асноўная версія прычыны смерці міліцыянта Яўгена Патаповіча – суіцыд. Інфармацыя пра выкраданне 22-гадовага інспектара ДАІ Яўгена Патаповіча невядомымі асобамі на чорнай «Волзе» афіцыйна не пацвердзілася, адзначылі ў СК.
Рэпартаж
«Білі па галаве, дзясяткі дагэтуль за кратамі». Ромы з Чапаеўкі скардзяцца на жорсткасць сілавікоў
2019.05.17 21:20

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў