Пажар распачаўся на трэцім паверсе гандлёвага цэнтру «Сахаэкспоцентр». Пра пацярпелых, або загінулых не паведамляецца.
Па словах відавочцаў, агонь пачаў палаць на трэцім паверсе і хутка распаўсюджваўся. Выратавальнікі, якія прыбылі на месца інцыдэнту выбілі вокны, але ў выніку гэта прывяло да ўзмацнення агню. Выратавальнікі вымушаныя ачапіць будынак, перакрыць бліжэйшую вуліцу.
Гандлёвы цэнтр «Сахаэкспоцентр» у траўні летась пасля праверкі на пажарную бяспеку быў зачынены. Пракуратура распачала расcледаванне ў сувязі з парушэннем тут нормаў супрацьпажарнай бяспекі. Уваходныя дзверы ў будынак былі апламбаваныя. Але суд у выніку адмовіў у завядзенні справы супраць уласніцы цэнтру. І цягам некалькіх тыдняў гандлёвы цэнтр аднавіў працу.
Яшчэ па гэтай тэме:
СК, belsat.eu