У цэнтры Горадні малады мужчына пагражаў скокнуць з даху ўнівермагу

Мужчына на даху ўнівермагу ў цэнтры Горадні. Фота – Васіль Маўчанаў/belsat.eu

Здарэнне адбылося каля 11:35 на вуліцы Савецкая ў ГЦ «Нёман» ў кавярні «Крыша мира» на адкрытай пляцоўцы, агароджанай шклянымі панэлямі.

Вышыня ўнівермагу адпавядае 6-павярховіку.Унізе паназіраць за лёсам хлопца сабралася каля паўсотні людзей. Паводле відавочцаў, мужчына пагражаў скочыць, але прычыны ўчынку не зразумелыя.

На месца здарэння прыехалі пажарныя. Фота – Васіль Маўчанаў/belsat.eu

На месца прыбылі хуткая, пажарныя і міліцыя. Кавалак вуліцы Савецкая каля гандлёвага цэнтру ачапілі. Праз 10 хвілінаў мужчыну акуратна адцягнулі ад плоту двое юнакоў.

Людзі сабраліся паназіраць за мужчынам, які пагражаў скокнуць з даху ўнівермагу. Фота – Васіль Маўчанаў/belsat.eu

На момант публікацыі мужчына без прытомнасці. Відавочцы паведамляюць, што ён цвярозы, але перанерваваўся.

ДР belsat.eu

Hавiны