«У традыцыйным фармаце». У Мінабароны распавялі, як будзе выглядаць парад 9 траўня


Міністэрства абароны Беларусі паведамляе, што парад да 75-годзя Дня Перамогі пройдзе ў «традыцыйным фармаце». Плануецца, што ў парадзе прымуць удзел расейскія і кітайскія вайскоўцы.

Паводле Мінабароны, парад «плануецца правесці ў вячэрні час у традыцыйным фармаце (праходжанне пешай і механізаванай калон, пралёт паветранага эшалона), працягласць – да 60 хвілінаў». Завершыцца парад пляц-канцэртам зводнай роты ганаровай варты і выступленнем зводнага аркестра.

«У цяперашні час праводзіцца актыўная падрыхтоўка да параду. Трэніроўкі праводзяцца тры разы на тыдзень: пешай калоны – на пляцы Менскай вайсковай камендатуры, механізаванай калоны – на аэрадроме Ліпкі, 5 і 7 траўня спланавана правядзенне генеральных трэніровак у горадзе Менску», – адзначаюць у міністэрстве.

У складзе пешай калоны парада пройдуць 22 парадных разліку агульнай колькасцю больш за 3 000 чалавек (20 беларускіх, 2 – з Расеі і Кітаю). У складзе механізаванай калоны ў парадзе прымуць удзел 18 парадных разлікаў і 185 адзінак тэхнікі (16 беларускіх парадных разлікаў і 2 расейскіх).

Узначаліць калону танк Т-34, затым пройдуць 13 парадных разлікаў ад беларускай арміі, у склад якіх уключаны толькі новыя і мадэрнізаваныя ўзоры вайсковай тэхнікі, парадны разлік лёгкабраняваных аўтамабіляў «Ліс» ад унутраных войскаў МУС, парадны разлік ад Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэту, у якім будзе 27 найноўшых узораў ўзбраення і вайсковай тэхнікі.

Ад расейскай арміі плануецца ўдзел параднага разліку БТР-82А і параднага разліку аператыўна-тактычных ракетных комплексаў «Іскандэр».

У складзе паветранага эшалона над горадам праляціць 42 самалёта (34 беларускіх і 8 расейскіх).

Меркаванні
Танкі COVID’у не баяцца? Лукашэнка і піяр падчас чумы
2020.03.27 17:22

Нагадаем, на мінулым тыдні Лукашэнка паабяцаў, што нягледзячы на каронавірус ніякія мерапрыемствы да 75-гадовага юбілею перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне адмяняцца не будуць.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў