У Свярдлоўскай вобласці адключыўся энергаблок АЭС


Энергаблок № 4 Белаярскай атамнай электрастанцыі, якая знаходзіцца ў Свярдлоўскай вобласці, быў спынены раніцай 18 жніўня дзеяннем аўтаматычнай абароны.

«Прычынай адключэння энергаблоку паслужыла ілжывае спрацоўванне адной з абаронных сістэм. Спыненне энергаблоку праведзена па штатным алгарытме па нармальнай схеме. Пасля высвятлення прычын здарэння ён зноў абудзе ўключаны ў сетку і адновіць працу», – паведамляе «Расэнэргаатам».

Трэці энергаблок АЭС працягвае працу згодна з графікам нагрузак.

У ведамстве адзначылі, што радыяцыйны фон у ваколіцах Белаярскай АЭС у сувязі з інцыдэнтам не падвышаўся і «знаходзіцца на ўзроўні натуральнага прыроднага фону».

Белаярская АЭС працуе з 1964 года. Два яе першых энергаблокі ўжо цалкам адпрацавалі свой рэсурс і цяпер спыненыя.

КА belsat.eu

Стужка навінаў