У свеце ўжо больш за 11 мільёнаў чалавек захварэлі на каронавірус


Паводле дадзеных універсітэту Джонса Хопкінса, у свеце больш за 11 мільёнаў чалавек заразіліся каронавірусам з пачатку пандэміі.

На першым месцы па колькасці інфікаваных не першы месяц трымаюцца ЗША – больш за 2, 7 мільёны. На другое месца выйшла Бразілія, дзе больш за паўтара мільёны інфікаваных, а на трэцім Расея – амаль 667 тысяч выпадкаў. У пяцёрку таксама ўваходзяць Індыя (больш за 648 тысяч) і Перу (больш за 295 тысяч).

Агулам з пачатку пандэміі ад каронавірусу памерлі больш за 525 200 чалавек. Больш за ўсё – у ЗША (129, 4 тысяч), Бразіліі (61, 8 тысяча), Вялікай Брытаніі (больш за 44 тысячы). Сярод краін з найбольшай колькасцю ахвяраў вірусу – Італія і Францыя.

За ўвесь час паправіліся больш за 5, 8 мільёнаў чалавек.

У Беларусі па стане на 3 ліпеня зафіксавана 62 997 выпадкаў каронавірусу, 412 пацыентаў памерлі, больш за 49 тысяч паправіліся.

КА belsat.eu

Стужка навінаў