У свеце ўжо амаль 6 мільёнаў хворых на каронавірус


Апублікаваныя новыя звесткі па пандэміі.

На раніцу 30 траўня ў свеце было 5 млн 930 тыс. чалавек хворых на каронавірусную інфекцыю, паведамляе Універсітэт Джона Гопкінса. Агульны прырост за содні склаў 116,9 тысячы выпадкаў. Ад новага каронавірусу памерла 365 тысячаў чалавек.

Найбольшая колькасць выпадкаў – 1 747 087 чалавек – зарэгістравана ў ЗША. За ўвесь перыяд пандэміі там памерла больш за ўсё людзей – 102 836 чалавек.

У Еўропе лідарам па колькасці хворых і загінулым з’яўляецца Вялікая Брытанія з 272 тысячамі пацверджаных кейсаў.

Зараз Беларусь знаходзіцца на 22 месяцы ў свеце па агульнай колькасці захварэлых. Згодна з апошнімі афіцыйнымі звесткамі ў краіне было зарэгістравана 40 764 выпадкаў COVID-19.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў