У свеце памерлі больш чым 250 тыс. чалавек з каронавірусам


Паводле звестак універсітэту Джонса Хопкінса на раніцу 5 траўня, у свеце зафіксаваныя 3 584 071 выпадкі COVID-19.

Больш за ўсё новых выпадкаў у ЗША – 1 180 288, Іспаніі – 218 011, Італіі – 211 938. У першую дзясятку таксама ўвайшлі Вялікая Брытанія (191 832), Францыя (169 583), Нямеччына (166 152), Расея (145 268), Турцыя (127 659), Бразілія (108 266) і Іран (98 647).

Hавiны
На распрацоўку вакцыны ад SARS-CoV-2 Еўразвяз сабраў € 7,4 млрд. Гэта толькі пачатак
2020.05.04 23:04

Агулам ад каронавіруса памерлі 251 510 чалавек. З іх 68 922 – у ЗША, 29 079 – у Італіі, 28 809 – у Вялікай Брытаніі, 25 428 – у Іспаніі, 25 204 – у Францыі. У топ-10 паводле колькасці смерцяў таксама ўвайшлі Бельгія (7 924), Бразілія (7 343), Нямеччына (6 993), Іран (6 277) і Нідэрланды (5 098).

Выпадкі каронавіруса выяўленыя ў 187 краінах і тэрыторыях свету.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў