У свеце больш за 8 млн выпадкаў захворванняў на каронавірус

Паводле звестак універсітэту Джонса Хопкінса на раніцу 17 чэрвеня, у свеце пацверджаныя 8 162 276 выпадкаў новай каронавіруснай інфекцыі.

Найбольш іх у ЗША – 923 189, Бразіліі – 923 189 і Расеі – 544 725.

Агулам COVID-19 зафіксаваны ў 188 краінах.

Ад яго памерлі 441 668 чалавек, у тым ліку ў ЗША – 116 962, Бразіліі – 45 241, Вялікай Брытаніі – 42 054.

Новыя лічбы Мінздароўя: плюс 689 выпадкаў каронавірусу за содні, 318 памерлых

МГ belsat.eu

Hавiны