У свеце больш за 515 тысячаў ахвяраў каронавірусу


Па стане на раніцу 2 ліпеня ў свеце медыкі выявілі 10 668 410 інфікаваных каронавірусам. Такія звесткі прыводзіць універсітэт Джонса Хопкінса.

Інфекцыя COVID-19 у свеце забрала жыцці 515 694 пацыентаў. Найбольш ахвяраў і інфікаваных выявілі ў ЗША. Тут медыкі выявілі 2 686 249 заражэнняў і зафіксавалі 128 062 памерлых ад каронавірусу. У Бразіліі колькасць заражэнняў каронавірусам дасягнула 1 448 753 выпадкаў, 60 632 пацыенты памерлі. 653 479 заражэнняў зафіксавалі ў Расеі.

Агулам у свеце медыкі зарэгістравалі 10 668 410 інфікаваных каронавірусам, пры гэтым 5 464 430 пацыентаў ачунялі і паправіліся.

У Беларусі, па стане на 1 ліпеня медыкі зарэгістравалі 62 424 выпадкаў заражэнняў каронавірусам, памерлі 398 пацыентаў, паведамляе Мінздароўя.

Hавiны
Загадчыца заслаўскай паліклінікі: за дзень – па 16 выпадкаў каронавіруса
2020.06.30 13:18

СК belsat.eu

Стужка навінаў