У свеце больш за 430 тысяч чалавек памерлі ад каронавірусу

Па стане на 14 траўня ў свеце ўжо больш за 430 тысяч чалавек памерлі ад каронавірусу, агульная колькасць інфікаваных перавысіла 7, 7 мільёнаў. Такія дадзеныя прыводзіць універсітэт Джонса Хопкінса.

Больш за ўсё захварэлых у – ЗША, дзе лічба перавысіла 2 мільёны. На другім месцы трымаецца Бразілія з больш чым 850 тысячамі. Расея на трэцім месцы, там больш за паўмільёна выпадкаў.

Пяцёрку самых пацярпелых ад COVID-19 краінаў замыкаюць Індыя (320 тысяч) і Вялікая Брытанія (295 тысяч).

Самая вялікая колькасць ахвяраў каронавірусу зарэгістравана ў ЗША – больш за 115 тысяч. У Бразіліі памерла больш за 42 тысячы чалавек, у Вялікай Брытаніі – больш за 41 тысячу. У Італіі і Францыі больш за 34 і 29 тысяч ахвяраў адпаведна.

Агулам паправіліся больш за 3, 7 мільёны захварэлых.

У Беларусі па стане на 13 чэрвеня быў 53 241 выпадак інфікавання. За ўвесь час эпідэміі памерлі 303 асобы. Больш за 29 тысяч пацыентаў паправіліся.

КА belsat.eu

Hавiны