У свеце больш за 4,7 млн чалавек захварэлі на COVID-19

Паводле звестак Інстытуту Джонса Хопкінса, па стане на першую палову дня 18 траўня ў свеце каронавірусам заразіліся 4 716 965 чалавек.

У лідарах па колькасці інфікаваных застаюцца ЗША – там лічба амаль дасягнула паўтара мільёны. На другім месцы Расея, дзе больш за 281 тысячу выпадкаў заражэння. У пяцёрку таксама ўваходзяць Вялікая Брытанія (амаль 245 тысяч), Бразілія і Іспанія.

У Бразіліі фіксуецца новы агмень распаўсюду інфекцыі: колькасць выпадкаў там перавышае 241 тысячу.

Пікнік у Брукліне, Нью-Ёрк. 17 траўня 2020 года. Фота: CAITLIN OCHS / Reuters / Forum

Агулам у свеце памерлі больш за 315 тысяч хворых на каронавірус. На першым месцы ЗША, дзе 89 564 смерці, прычым пераважная колькасць(больш за 28 тысяч) прыходзіцца на Нью-Ёрк.

У Вялікай Брытаніі памерла больш за 34 тысячы пацыентаў, у Італіі – больш за 31 тысячу. Бразілія паведамляе пра 16 122 смяротныя выпадкі.

За ўвесь час пандэміі паправіліся больш за 1 млн 734 тысячы хворых.

Беларусь па стане на 17 траўня мае 29 650 выпадкаў каронавірусу, з іх 165 чалавек памерлі, а больш за 9 тысяч паправіліся. Ужо тыдзень колькасць штодзённа зафіксаваных новых выпадкаў трымаецца на ўзроўні 900+, праведзена 350, 5 тысяч тэстаў.

Амаль 30 тысячаў інфікаваных каронавірусам у Беларусі

КА belsat.eu

Hавiны