Паводле звестак універсітэту Джонса Хопкінса, у свеце па стане на раніцу 3 чэрвеня медыкі выявілі 6 378 237 інфікаваных каронавірусам.
У ЗША 1 831 821 інфікаваных каронавірусам. Ад інфекцыі COVID-19 у Амерыцы памерлі 106 181 чалавек. У Бразіліі колькасць інфікаваных дасягнула 555 383. На трэцім месцы па захворванні – Расея. Тут медыкі выявілі 423 186 выпадкаў заражэння каронавірусам.
Імкліва расце колькасць інфікаваных у Індыі. Тут зарэгістравана больш за 200 тысячаў заражэнняў каронавірусам.
Агулам у свеце медыкі зафіксавалі 6 378 237 выпадкаў заражэння каронавірусам. Ад інфекцыі памерлі 380 251 пацыент.
У Беларусі па стане на 2 чэрвеня зарэгістравана 44 255 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 243 пацыента.
СК belsat.eu