У свеце больш за 3,5 мільёны чалавек заразіліся каронавірусам


На дзень 4 траўня ў свеце зарэгістраваныя 3 506 924 выпадкі інфікавання каронавірусам. 247 473 пацыента з COVID-19 памерлі. Пра гэта сведчаць звесткі Універсітэту Джонза Гопкінза.

На першым месцы паводле колькасці інфікаваных – ЗША: у гэтай краіне зафіксавана 1 158 041 выпадак захворвання. У ЗША таксама больш за ўсё ахвяраў пандэміі: 67 682 чалавекі.

Другое месца займае Іспанія (захварэлі 217 466 чалавек), трэцяе – Італія (210 717 інфікаваных), чацвертае – Вялікая Брытанія (187 842), пятае – Францыя (168 925), шостае – Нямеччына (165 644), сёмае – Расея (134 687), восьмае – Турцыя (126 045).

Сярод еўрапейскіх краінаў больш за ўсё ахвяраў каронавіруса ў Італіі – 28 884 чалавек. У Вялікай Брытаніі памерлі 28 446 чалавек, у Іспаніі – 25 264, у Францыі – 24 864.

Агулам у свеце зарэгістравана 3 506 924 выпадкі інфікавання каронавірусам. 247 473 пацыента з COVID-19 памерлі.

Hавiны
ААН лічыць, што пандэмія прывядзе да гістарычнага ўзроўню беспрацоўя і беднасці
2020.04.28 07:43

Паводле Міністэрства аховы здароўя, на 3 траўня ў Беларусі зарэгістравана 16 705 выпадкаў заражэння COVID-19. 99 пацыента памерлі.

Hавiны
Лукашэнка пра парад 9 траўня: «Тысячы і тысячы людзей хочуць, каб гэтае мерапрыемства прайшло»
2020.05.03 13:29

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў