У свеце больш за 20 тысячаў ахвяраў каронавірусу


Паводле онлайн-маніторынгу Даследчага цэнтру сістэмных навук і інжынерыі (CSSE) універсітэту Джонса Хопкінса (ЗША), па стане на раніцу 26 сакавіка ў свеце ад каронавірусу памерлі 21 306 асобаў. На першым месцы па колькасці ахвяраў – Італія.

Каронавірус выявілі ў 175 краінаў свету. Агулам колькасць інфікаваных па стане на раніцу 26 сакавіка складае 471 783. Ад каронавіруснай інфекцыі памерлі 21 306 асобаў. Пры гэтым ачунялі і выпісаныя са шпіталяў 114 858 асобаў.

Найбольш інфікаваных выяўлілі ў Кітаі – 81 727 асобаў. Але і вылечылі тут найбольшую колькасць хворых на каронавірусную інфекцыю – 61 201 чалавек. На другім месцы па колькасці інфікаваных – Італія. Тут зафіксавана 74 386 заражэнняў. Па колькасці ахвяраў каронавірусу Італія займае першае месца ў свеце. У гэтай краіне памерлі ад інфекцыі 7 503 асобаў. ЗША падняліся на трэцяе месца па колькасці заражэнняў. Медыкі выявілі 69 171 інфікаваных на каронавірус.

У Беларусі выявілі 86 выпадкаў заражэння на каронавірус. Яшчэ ў дачыненні да аднаго пацыента праводзіцца дадатковае правяранне, паколькі вынік тэстаў неадназначны.

Паводле Мінаховы здароўя, па стане на 25 сакавіка ўжо выпісаны або рыхтуюцца да выпіскі 29 пацыентаў. Працягваецца медычны кантроль і лячэнне 57 пацыентаў.

Абноўлена
Каронавірус ў свеце і Беларусі. Галоўнае
2020.03.23 21:09

СК belsat.eu

Стужка навінаў