У свеце ад каронавіруса памерлі больш за 530 тысяч чалавек


На дзень 5 ліпеня ў свеце зарэгістраваныя 11 267 309 выпадкаў інфікавання каронавірусам. 530 754 пацыента з COVID-19 памерлі. Пра гэта сведчаць звесткі Універсітэту Джонза Гопкінза.

На першым месцы паводле колькасці інфікаваных – ЗША: у гэтай краіне зафіксавана 2 839 436 выпадкаў захворвання. У ЗША таксама больш за ўсё ахвяраў пандэміі: 129 676 чалавек.

Другое месца займае Бразілія (захварэлі 1 577 004 чалавека), трэцяе – Расея (673 564 інфікаваных), чацвертае – Індыя (673 165), пятае – Перу (299 080), шостае – Чылі (291 847), сёмае – Вялікая Брытанія (286 412), восьмае – Мексіка (252 165).

Па колькасці ахвяраў каронавіруса другое месца пасля ЗША займае Бразілія – там памерлі 64 265 чалавек. У Вялікай Брытаніі памерлі 44 283, у Італіі – 34 854, у Мексіцы – 30 366.

Агулам у свеце зарэгістравана 11 267 309 выпадкаў інфікавання каронавірусам. 530 754 пацыента з COVID-19 памерлі.

Беларусь займае 26-е месца ў свеце па колькасці афіцыяльна зарэгістраваных выпадках заражэння каронавірусам. Паводле Міністэрства аховы здароўя, на 4 ліпеня ў Беларусі зарэгістравана 63 270 выпадкаў заражэння COVID-19. 418 пацыентаў памерлі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў