У свеце ад каронавіруса памерлі больш за 395 тысяч чалавек


На дзень 6 чэрвеня ў свеце зарэгістраваныя 6 741 812 выпадкаў інфікавання каронавірусам. 395 011 пацыентаў з COVID-19 памерлі. Пра гэта сведчаць звесткі Універсітэту Джонза Гопкінза.

На першым месцы паводле колькасці інфікаваных – ЗША: у гэтай краіне зафіксавана 1 897 838 выпадкаў захворвання. У ЗША таксама больш за ўсё ахвяраў пандэміі: 109 143 чалавека.

Другое месца займае Бразілія (захварэлі 614 941 чалавек), трэцяе – Расея (449 256 інфікаваных), чацвертае – Вялікая Брытанія (284 734), пятае – Іспанія (240 978), шостае – Індыя (236 954), сёмае – Італія (234 531), восьмае – Францыя (190 180).

Па колькасці ахвяраў каронавіруса другое месца пасля ЗША займае Вялікай Брытанія – там памерлі 40 344 чалавека. У Бразіліі 34 021, у Італіі – 33 774, у Францыі – 29 114, у Іспаніі – 27 134.

Агулам у свеце зарэгістравана 6 741 812 выпадкаў інфікавання каронавірусам. 395 011 пацыентаў з COVID-19 памерлі.

Hавiны
Мінздароўя распавяло, у якой вобласці цяпер найбольшая колькасць заражэнняў каронавірусам
2020.06.05 21:03

Беларусь займае 23-е месца ў свеце па колькасці афіцыяльна зарэгістраваных выпадках заражэння каронавірусам. Паводле Міністэрства аховы здароўя, на 5 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 46 868 выпадкаў заражэння COVID-19. 259 пацыентаў памерлі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў