У свеце ад каронавіруса памерлі больш за 323 тысячы чалавек


На дзень 20 траўня ў свеце зарэгістраваныя 4 897 567 выпадкаў інфікавання каронавірусам. 323 286 пацыентаў з COVID-19 памерлі. Пра гэта сведчаць звесткі Універсітэту Джонза Гопкінза.

На першым месцы паводле колькасці інфікаваных – ЗША: у гэтай краіне зафіксавана 1 528 568 выпадкаў захворвання. У ЗША таксама больш за ўсё ахвяраў пандэміі: 91 921 чалавек.

Другое месца займае Расея (захварэлі 299 941 чалавек), трэцяе – Бразілія (271 885 інфікаваных), чацвертае – Вялікая Брытанія (250 138), пятае – Іспанія (232 037), шостае – Італія (226 699), сёмае – Францыя (180 933), восьмае – Германія (177 778).

Па колькасці ахвяраў каронавіруса другое месца пасля ЗША займае Вялікай Брытанія – там памерлі 35 422 чалавек. У Італіі памерлі 32 169, у Францыі – 28 025, у Іспаніі – 27 778, у Бразіліі – 17 983.

Агулам у свеце зарэгістравана 4 897 567 выпадкаў інфікавання каронавірусам. 323 286 пацыентаў з COVID-19 памерлі.

Беларусь займае 23-е месца ў свеце па колькасці афіцыяльна зарэгістраваных выпадках заражэння каронавірусам. Паводле Міністэрства аховы здароўя, на 19 траўня ў Беларусі зарэгістравана 31 508 выпадкаў заражэння COVID-19. 175 пацыентаў памерлі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў