У свеце ад каронавіруса памерлі амаль 75 тыс. чалавек


Паводле звестак Інстытуту Джонса Хопкінса станам на раніцу 7 красавіка ва ўсім свеце пацверджана 1 347 803 выпадкі заражэння на каронавірус.

Больш за ўсё інфікаваных у ЗША (368 196), Іспаніі (136 675) ды Італіі (132 547).

Гэтыя ж краіны першыя і паводле колькасці смерцяў. Гэтак, у Італіі памерлі ад каронавіруса 16 523 чалавекі, у Іспаніі – 13 341, а ў ЗША – 10 986.

Агулам у свеце памерла 74 807 чалавек., а ачуняла – 277 402.

Найбольш ачунялых людзей у Кітаі (77 393), Іспаніі (40 437) і Нямеччыне (28 700).

Нагадаем, што ў Беларусі, паводле апошніх звестак, пацверджана 700 выпадкаў заражэння і 13 смерцяў ад каронавіруса.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў